viasna on patreon

Ігар Казмерчак: "Цяпер не сорамна прыстойным людзям у вочы глядзець"

2024 2024-03-14T18:53:23+0300 2024-03-15T10:10:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazmerchakas-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак.

Ігар Казмерчак.

Сёння стала вядома, што супраць праваабаронцы і рэдактара аршанскага незалежнага сайта orsha.eu Ігара Казмерчака распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна.

Ігара абвінавачваюць у "абразе Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 1 арт.368 КК) і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Казмерчака "запрашаюць" вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Справа пра абразу Лукашэнкі была ўзбуджаная даўно, незадоўга да расейскага ўварвання ва Ўкраіну і сам праваабаронца за гэты час звыкся з гэтымі рэаліямі. Затым у родным горадзе Ігара Оршы з’явіліся абвесткі “Іх расшуквае міліцыя”, а праваабаронцу абвясцілі ў міждзяржаўны вышук.

Пра арышт кватэры Ігар даведаўся выпадкова, калі на ягоны беларускі адрас прыйшоў ліст з Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру. Рашэнне прынятае на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада 2023 года.

Спыталіся ў праваабаронцы пра ягоную рэакцыю на ўзбуджэнне спецвытворчасці:

“Пакуль эмоцыяў аніякіх. Шкада, што заблакавалі банкаўскія рахункі ў Беларусі, затое цяпер не сорамна прыстойным людзям у вочы глядзець. У астатнім я спакойна стаўлюся да гэтага. Могуць завочна асудзіць. Я прапанаваў бы завочна мяне расстраляць - зусім супраць не буду.

А вось у чым канкрэтна палягае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці я пакуль не ведаю. Магчыма проста ў маім існаванні - гэта дастаткова лагічна”.

Нагадаем, што Ігар Казмерчак з’ехаў з краіны яшчэ ў 2021 годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства