viasna on patreon

Узбуджаныя спецвытворчасці супраць актывістаў, новыя "экстрэмісцкія" матэрыялы і фармаванні: хроніка пераследу 14 сакавіка Дапоўнена

2024 2024-03-14T14:01:00+0300 2024-03-14T18:22:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hilman-verameenka-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Спецвытворчасць узбуджаная супраць Ігара Казмерчака

Супраць праваабаронцы і рэдактара аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна.

Ігар Казмерчак. Фота: БАЖ

Яму інкрымінаваныя:

• ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі)
• ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)

Ігара "запрашаюць" вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.


ГУБАЗіК затрымаў мінчука Віталя Мурашку

Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні каментароў у пратэсных чатах.

У тэлефоне Віталя знайшлі шэраг фота і відэа з пратэстаў, як сцвярджаюць губазікаўцы, ягонага аўтарства, піша «Наша Ніва».


Чарговая спецвытворчасць распачата упраць 62-гадовай жанчыны

Супраць 62-гадовай жанчыны з Глыбокага, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан», распачалі спецвытворчасць — яе збіраюцца судзіць завочна.

Людміле Барэйка інкрымінуюць арт. 188 Крымінальнага кодэкса ("паклёп").

Жанчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь.


Сілавікі затрымалі менчука за ўдзел у пратэстах у Мінску ў 2020 годзе

Сілавікі затрымалі мінчука за ўдзел у пратэстах у Менску ў 2020 годзе, Відэа з затрыманым апублікаваў праўладны канал "Кніга ГУ "База".
На відэа затрыманы мінчанін сядзіць перад камерай у кайданках. Ён кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах 9, 10 і 11 жніўня 2020 года, а таксама прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «плана Перамога».

Аўтары канала сцвярджаюць, што гэта відэа — з тэлефона затрыманага, піша "Медыязона".  Акрамя таго, мянчук кажа, што заклікаў да "радыкальных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі". 


У Лідзе шматдзетнага бацьку затрымалі за “распаўсюд экстрэмізму”

Затрыманы — 47-гадовы Сяргей Копаць. Як відаць з сацыяльных сетак, у яго ёсць жонка і ня менш за трое дзяцей.

На відэа ён кажа, што «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы і выяву свастыкі ў сацыяльных сетках». Таксама сілавікі пішуць, быццам Сяргей удзельнічаў у пратэстах у Лідзе ў 2020-м, але пацверджанняў гэтаму не прыводзяць.

Сілавікі сцвярджаюць, што мужчыну чакае зняволенне, піша «Наша Ніва».


Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама пакідаў каментары ў Telegram.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы, чаты і боты «Фонд Беларуской Солидарности BYSOL», «Польша от яслей до ВУЗов. Partyzanka», «Belarussische Diaspora in Ӧsterreich», «Беларуский OSINT Phoenix»;
  • Youtube-канал «Menavita Online»;
  • Старонкі ў «Аднакласніках» «Беларусь ЗА перемены», «Игорь Атрофименко»;
  • Instagram-старонкі «Беларусь Live», «Pangenatawr», «Weeklytopfake».
  • TikTok-старонкі «Iron Man», «наступ», «BYSOL», «Arseniy».

Супраць журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, а таксама актывіста Сяргея Верамеенкі распачалі спецвытворчасць

Гарадзенцаў збіраюцца судзіць завочна.

Уладзіміру Хільмановічу інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Журналіста запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці. Уладзімір ужо два з паловай гады не пражывае ў Беларусі.

54-гадоваму грамадскаму актывісту і былому ўладальнік крамы “Адметнасць” Сяргею Верамеенку інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).


МУС прызнала “Празрысты Магілёў” “экстрэмісцкім” фармаваннем

Па рашэнні МУС тэлеграм-канал "Празрысты Магілёў", а таксама чат канала і бот зваротнай сувязі прызнаныя "экстрэмісцкім фармаваннем", паведамляе выданне Reform.by.

У пералік "экстрэмісцкіх фармаванняў" унесены таксама лагатып канала.

На 14 сакавіка на тэлеграм-канал быў падпісаны 351 чалавек, яшчэ 156 з'яўляюцца ўдзельнікамі чата канала, піша “Медыязона”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства