viasna on patreon

У Гомелі пачынаецца суд над журналістам-фрылансерам Андрэем Толчыным

2024 2024-03-05T08:39:00+0300 2024-03-05T08:47:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tolchyn_andrej.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Толчын

Андрэй Толчын

Гомельскі абласны суд пятага сакавіка пачынае разглядаць справу палітзняволенага гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына. 64-гадовага мужчыну абвінавачваюць ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК) і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт.367 КК). Справу прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў.

Андрэй Толчын — даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

Ён быў затрыманы 27 верасня 2023 года ў Гомелі, а на наступны дзень у кватэры Андрэя сілавікі правялі ператрус. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты.

Андрэя Толчына перавялі ў СІЗА № 3 і супраць яго заведзена крымінальная справа.

Напрыканцы лістапада 2023 г. стала вядома, што крымінальную справу супраць Андрэя следчыя перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Нагадаем, што па інфармацыі БАЖ, у зняволенні зараз знаходзяцца 33 прадстаўнікі беларускіх медыя.

Падтрымайце журналіста паштоўкай альбо лістом: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А. Андрэй Мікалаевіч Толчын.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства