viasna on patreon

Затрыманні і пераслед у першы дзень вясны: хроніка пераследу першага сакавіка

2024 2024-03-01T18:23:00+0300 2024-03-01T18:56:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sabaki-baharevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" першага сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсце затрымалі мужчыну, які напісаў больш за 1000 "абразлівых" каментароў

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал «Першы рубеж" апублікаваў відэа з затрыманым берасцейцам.



На відэа ён кажа, што яго затрымалі за каментары ў інтэрнэце. Пад адным з пастоў ён абразіў Лукашэнку. Аўтары відэа сцвярджаюць, што берасцеец напісаў больш за 1000 абразлівых пастоў і цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА, паведамляе «Медыязона».

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны, як Аляксандр Тата.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 26 чалавек — цяпер у ім 3845 прозвішчаў

Першага сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі мастачку Ганну Крук, брэсцкага айцішніка, якога асудзілі за данаты каліноўцам Аляксандра Сысоева, былога ваеннага Дзмітрыя Гуліна.


Сілавікі затрымалі гарадзенца за распаўсюд "экстрэмізму" і ўдзел у пратэстах

Сілавікі затрымалі жыхара Гродна Сяргея Ганчарука, "пакаяльнае" відэа з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

Мужчына нібы распаўсюджваў "экстрэмісцкія" матэрыялы ў Тэлеграме і тры разы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, піша "Медыязона".


У Інтэрнет-краме знайшлі кнігу Бахарэвіча, пракуратура вынесла прадпісанне

Пракуратура Гомельскага раёна падчас маніторынгу інтэрнэт-сайтаў выявіла ў анлайн-краме прапанову аб набыцці кнігі "Сабакі Еўропы" за аўтарствам Альгерда Бахарэвіча, якая рашэннем суда Мінскага раёна ад 17.05.2022 прызнаная экстрэмісцкім матэрыялам, а на вядомым музычным сайце – кампазіцыю, якая прапагандуе нацызм.


У парадку рэагавання пракурор Гомельскага раёна вынес на адрас ПГУП «Кнігаград" прадпісанне, у якім запатрабаваў выключыць з каталога дадзеную кнігу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства