viasna on patreon

У Гомелі асудзілі галоўнага інжынера "Мілкавіты", нібыта ён фінансаваў "экстрэмісцкую" дзейнасць

2024 2024-03-01T16:46:00+0300 2024-03-01T16:57:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/strugalskiy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Стругальскі.

Аляксандр Стругальскі.

Два тыдні ў Гомельскі абласным судзе разглядалася крымінальная справа былога галоўнага інжынера гомельскага прадпрыемства "Мілкавіта" Аляксандра Стругальскага. 47-гадовага жыхара Гомеля абвінавацілі ў фінансаванні «экстрэмісцкай» дзейнасці паводле арт. 361-2 КК. Справу з 25 студзеня разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.

Аляксандра затрымліваў ГУБАЗіК яшчэ 4 кастрычніка 2022 года. Увесь гэты час доўжылася папярэдняе следства. Да суда аляксандр утрымліваўся ў СІЗА №3 Гомеля.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзе было апублікаванае відэа, Стругальскі "спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд "Байсол".

Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомыя.

Прысуд быў абвешчаны 13 лютага. Стругальскага пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства