viasna on patreon

Бацьку траіх дзяцей асудзілі да года калоніі за каментары ў сацсетках

2024 2024-02-29T14:55:51+0300 2024-02-29T15:06:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shcharbin-2.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Шчарбін. Фота з сацыяльных сетак.

Дзмітрый Шчарбін. Фота з сацыяльных сетак.

Гомельскі абласны суд 28 лютага вынес прысуд былому супрацоўнікі БМЗ са Жлобіна, абвінаваціўшы яго ў распальваніі іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Вадзім Бабыроў.

29-гадовага Дзмітрыя жорстка затрымалі амапаўцы ў кастрычніку 2023 года нібыта за каментарыі ў сацыяльных сетках, а 19 кастрычніка напраўладным тг-канале з'явілася "пакаяльнае відэа" з ім.

Сілавікі абвінавацілі Шчарбіна ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 года, якія адбываліся на БМЗ. Пры гэтым паведамлялася, што Дзмітрыя не будуць працягваць пераследваць, бо "пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае".

Аднак, як бачна, "палку" перагнулі. Дзмітрый быў затрыманы.

Да суда Шчарбін знаходзіўся пад вартай у Гомельскім СІЗА. Судовы працэс пачаўся 16 лютага.

Па інфармацыі Dissidentby, у Дзмітрыя трое непаўнагадовых дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства