viasna on patreon

"Ні пра што не шкадую і ні ў чым не раскайваюся": вынесены прысуд сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алегу Арлову

2024 2024-02-27T12:52:00+0300 2024-02-27T12:47:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arlou-prysud-2024-02-26.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Арлоў у судзе 26 лютага. Фота: memorialcenter.org

Алег Арлоў у судзе 26 лютага. Фота: memorialcenter.org

У Галавінскім судзе Масквы 27 лютага вынесены прысуд вядомаму расийскаму праваабаронцу, сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алегу Арлову. Яго абвінавацілі ў "паўторнай дыскрэдытацыі" войска паводле ч.1 арт. 280.3 Крымінальнага кодэкса РФ.

Другое абвінаваўчае заключэнне па адной и той жа справе Арлову было ўручанае 7 лютага. Гэтым разам у ім з'явіліся абцяжарвальныя абставіны — матывы "варожасці і нянавісці да вайскоўцаў". 16 лютага пачаліся судовыя слуханні.

Нагадаем, 11 кастрычніка 2023 года Алега Арлова прысудзілі да штрафу ў 150 тысяч рублёў паводле гэтага ж артыкула аб "паўторнай дыскрэдытацыі" войска. Падставай для пераследу стала публікацыя рускага перакладу артыкула Арлова "Яны хацелі фашызму, яны яго атрымалі", напісанай праваабаронцам для французскага выдання "Mediapart".

На пасяджэнні 16 лютага Алег Арлоў адмовіўся ўдзельнічаць у неправасудным працэсе: абараняць сябе і выклікаць сведак і экспертаў абароны, а таксама забараніў гэта адвакату, спасылаючыся на досвед дысідэнтаў. Ён толькі пакінуў за сабой права на апошняе слова.

Судовыя пасяджэнні праходзілі ў перапоўненай залі: падтрымаць праваабаронцу прыходзяць сотні грамадзян, за працэсам таксама сочаць прадстаўнікі амбасадаў многіх краін.

Спецыяльная дакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Расіі Мар'яна Кацарава 26 лютага асудзіла судовы пераслед Алега Арлова, сустаршыні ЦЗПЧ "Мемарыял". У сваёй заяве праваабаронца назвала судовы працэс супраць Арлова палітычна матываваным.

26 лютага Алег Арлоў выступіў з апошнім словам.

"Ні пра што не шкадую і ні ў чым не раскайваюся"

У дзень, калі пачаўся гэты судовы працэс, Расію і свет патрэсла страшная навіна аб гібелі Аляксея Навальнага. Узрушыла яна і мяне.

Пракуратура запрасіла для праваабаронцы два гады і 11 месяцаў пазбаўлення волі.

Суддзя Алена Астахава 27 лютага агучыла вердыкт: Алега Арлова прызнаць вінаватым і паводле ч.1 арт. 280.3 Крымінальнага кодэкса РФ пакараць пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Суд пастанавіў узяць праваабаронцу пад варту ў зале суда. На Арлова апранулі кайданкі і завялі ў "акварыум".

"На выхад! Здымаць забаронена! Усё! Працэс скончыўся!" — крычыць прыстаў.

Сустаршыню "Мемарыяла" Алега Арлова асудзілі да вялікага штрафу за "дыскрэдытацыю" арміі

Алега Арлова пераследуюць па артыкуле аб “паўторнай дыскрэдытацыі” арміі за яго антываенную пазіцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства