viasna on patreon

Сілавікі "адпрацавалі" Петрыкаў і Жыткавічы, новыя затрыманні: хроніка пераследу 23 лютага

2024 2024-02-23T13:20:00+0300 2024-03-01T17:24:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zarecki-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да дзевяці беларусаў

Усіх  іх хочуць завочна судзіць па «народным» 342 артыкуле. Паведамляецца, што сярод абвінавачаных:

Пузан Віктар, 25.02.1986 года нараджэння;
Гутар Генадзь, 28.10.1965 года нараджэння;
Сталока Ірына, 13.05.1987 года нараджэння;
Цярлюк Аляксандр, 07.06.1981 года нараджэння;
Астроўскі Анатоль, 21.12.1972 года нараджэння;
Арастовіч Людміла, 22.11.1988 года нараджэння;
Пруднікава Вольга, 26.03.1993 года нараджэння;
Пруднікаў Яўген, 26.08.1988 года нараджэння;
Пахомчык Віталь, 22.10.1977 года нараджэння (яму дадаткова інкрымінаваны арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)).


Сілавікі "адпрацавалі" Петрыкаў і Жыткавічы. Ёсць затрыманыя

Петрыкаў і Жыткавічы пад час датэрміновага галасавання «адпрацавалі» гомельскія аператыўнікі і падраздзяленне спецыяльнага прызначэння "Буран".

Як паведамляе адзін з тг-каналаў сілавікоў, у ходзе адпрацоўкі выяўленыя персанажы, якія «ігнаруюць» арт.19.11 КаАП, а таксама арт. 130 арт. 368 і арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", аднаго з затрыманых завуць Дзмітрый Ярашэня. Як сцвярджаюць аўтары канала, затрыманні звязаныя з падпіскамі на «экстрэмісцкія каналы».


Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва

Сцвярджаецца, што ён нібыта быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-чаты, дзе пакідаў каментары.


Затрымалі пастара з Новалукомля Аляксандра Зарэцкага, які маліўся за Украіну

Аляксандр Зарэцкі, пастар евангельскай царквы Новалукомля быў учора затрыманы за тое, што падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне, піша  "Хрысціянская візія".

Раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару з гэтай нагоды і пагражалі пераследам. Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.

Зарэцкі і яго абшчына падвяргаліся пераследу з боку сілавікоў ужо не раз. У ліпені 2021 года ў пастара адбываўся ператрус, 20 красавіка 2023 года пастар быў затрыманы па арт.19.11 КаАП РБ за лайкі і каментары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Пастар двойчы запар атрымаў арышт на 15 сутак, правёўшы за кратамі месяц.


Сацсеткі праектаў Сяргея Чалага прызнаныя "экстрэмісцкімі"

Размова пра старонкі ў Tik-Tok Faсebook, youtube. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 19 лютага.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Telegram-канал «Беларусы и Ко в Эстонии 97%»;

Старонка ў «Аднакласніках» «Беларусь За перемены»;

TikTok-старонкі «EIZ 2.0», «шлях да перамогi», «witzmag».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства