viasna on patreon

Палітвязня асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку

2024 2024-02-19T18:22:53+0300 2024-02-19T18:22:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salamiuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лютага 2024 года суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў крымінальную справу супраць 40-гадовага палітвязня Канстанціна Саламіюка. Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч.

Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за публічную абразу Лукашэнкі. Яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі. Паводле папярэдніх звестак, да суда мужчыну прад'яўлялі яшчэ і арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўнікоў улады), але з-за тэрмінаў даўнасці, якія выйшлі, гэты артыкул знялі. У выніку мужчыну судзілі за некалькі інтэрнэт-каментароў. У іх, паводле версіі абвінавачвання, негатыўна ацэньваўся Лукашэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства