viasna on patreon

"Нанеслі ўрон працы грамадскага транспарту": у Мінску вынесены прысуд удзельнікам акцыі пратэсту ў 2020 годзе

2024 2024-02-19T13:04:48+0300 2024-02-19T13:42:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratest-2020-minsk-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Мінск, 2020 год

Ілюстрацыйнае фота. Мінск, 2020 год

Суд Савецкага раёна Мінска вынес 27 снежня прысуды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе Раману Кур'яновічу і Максіму Бушчыку паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка. Да суда Раман і Максім знаходзіліся пад вартай.

Па матэрыялах абвінавачання, Кур'янаў і Бушчык прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску: выкрыквалі лозунгі, заміналі мінакам, выходзілі на праезную частку вуліц.

Гэтыя дзеянні пацягнулі "доўгае парушэнне грамадскага спакою, абмежавала права добрапрыстойных грамадзян на спакойную працу, адпачынак і свабоднае перамяшчэнне, а таксама блакавала рух транспарту і перашкаджала нармальнай працы грамадскага транспарту прычыніўшы шкоду "Мінсктрансу" – Кур'яновіч на суму 7580 рублёў 22 капейкі, што адпавядае не менш за 280,75 базавай велічыні, а Бушчык – на суму 22500 рублёў 66 капеек, што адпавядае не менш за 833,36 базавай велічыні, і тым самым яны груба парушылі грамадскі парадак".

Суд прызначыў пакаранне Раману Кур'яновічу ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, а Максіму Бушчыку – два з паловай гады "хатняй хіміі".

Пасля абвяшчэння прысуду яны былі вызваленыя ў залі суда.

2 лютага 2024 года Максім Бушчык быў унесены ў "спіс экстрэмістаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства