viasna on patreon

"У кабіне цягніка абразіў Лукашэнку". 2 гады "хіміі" машыністу за каментары ў Telegram

2024 2024-02-19T11:46:50+0300 2024-02-19T13:55:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-staubcouskaha-raiona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці 30 лістапада 2023 года асудзілі Дзяніса Носава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Семянкевіч прызначыла Дзянісу два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").

Жыхара пасёлка Новы Свержань абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся на працоўным месцы ў кабіне прыгараднай электрычкі, напісаў у пад публікацыяй у тэлеграм-канале каментар у бок Лукашэнкі, які суд палічыў абразлівым.

Падчас працэсу апыталі сведку, памочніка машыніста, які паведаміў, што Дзяніс Носаў не паведамляў яму пра напісаны каментар.

Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда. У яго канфіскавалі тэлефон "як сродак здзяйснення злачынства".

Дзяніс мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і працуе машыністам электрацягніка рэгіянальных ліній у Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства