viasna on patreon

Берасцейца асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за каментар у бок двух міліцыянтаў

2024 2024-02-08T18:05:22+0300 2024-02-08T18:06:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maksimovicz-mikalai_szaravar-aljaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 25 студзеня асудзілі Віктара Астапука паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Інна Клышпач прызначыла Віктару адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанов уадкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф 4000 рублёў.

maksimovicz-mikalai_szaravar-aljaksandr.
Скрыншот відэа, размешчанага ў публікацыі тг-канала "Беларусь головного мозга", пад якой Віктар Астапук пакінуў каментар

Мужчыну ўтрымлівалі пад вартай з 21 па 24 лістапада 2023 года, пасля чаго змясцілі пад хатні арышт.

Яго абвінавацілі ў тым, што 13 жніўня 2021 года ён у тэлеграм-канале "Беларусь головного мозга" пакінуў каментарый пад публікацыяй "Хорошие новости вечера пятницы от кибер-партизан: взломана прослушка внутренней связи МВД". На вокладцы публікацыі былі фотаздымкі начальніка АУС Салігорска палкоўніка міліцыі Шаравара Аляксандра Аляксандравіча і намесніка начальнкіа УУС Мінскага аблвыканкама палкоўніка Максімовіча Мікалая Васільевіча. Менавіта ў бок двух названых міліцыянтаў Віктар пакінуў каментар, які суд палічыў абразлівым. Мужчына цалкам прызнаў віну.

Віктар Астапук мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства