viasna on patreon

Заява праваабаронцаў аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-02-06T17:44:05+0300 2024-02-06T19:05:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_minsk_06.08.20205.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

6 лютага 2024г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Артур Голубеў асуджаны па арт. 342, 369, 368, 366 Крымінальнага кодэкса за заклікі да ўдзелу ў акцыях пратэсту, абразу прадстаўнікоў улады і А. Лукашэнкі, пагрозы ў каментарыях у дачыненні да службовых асобаў да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  2. Арцём Антонаў змешчаны пад варту па арт. 368 КК па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі;
  3. Алег Зыкун асуджаны па арт. 203-1 КК за распаўсюд дадзеных прадстаўнікоў МУС да пазбаўлення волі;
  4. Максім Каранькоў асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;
  5. Андрэй Ломша асуджаны па арт. 188, 368, 369 КК па абвінавачванні ў паклёпе, абразе А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;
  6. Вячаслаў Панасюк асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;
  7. Аляксандр Скварцоў асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;
  8. Міхаіл Чумакоў асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;
  9. Руслан Шукала асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;
  10. Філіп Залескі асуджаны па арт. 364 і 369 КК па абвінавачванні ў пагрозах у каментарах супрацоўнікам органаў унутраных спраў і абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;
  11. Вераніка Казак асуджана па арт. 364, 369, 368, 391 КК за пагрозы супрацоўнікам органаў унутраных спраў, абразу прадстаўнікоў улады, А. Лукашэнкі і суддзі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  12. Генадзь Жукель асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Артура Голубева, Арцёма Антонава, Алега Зыкуна, Максіма Каранькова, Андрэя Ломшу, Вячаслава Панасюка, Аляксандра Скварцова, Міхаіла Чумакова, Руслан Шукалу, Філіпа Залескага, Вераніку Казак, Генадзя Жукеля і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;
  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Human Constanta.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства