viasna on patreon

"Стварае атмасферу ўседазволенасці". Мінчука асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэстаў

2024 2024-01-31T16:50:55+0300 2024-01-31T16:52:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savecki-sud-minsk-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна Мінска 18 снежня 2023 года асудзілі Мікіту Кавалеўскага паводле  ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Мікіту два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд Савецкага раёна Мінска.

Мінчука абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну. Мужчыну апазналі па відэазапісу з акцыі пратэсту ў ягоным тэлефоне і па даных аб ягоным месцазнаходжанні ад мабільнага аператара. А таксама ў Мікіты знайшлі байку з каптурам, у якой ён быў на мітынгу.  

Паводле судовай пастановы, "здзейсненае абвінавачаным злачынства стварае атмасферу ўседазволенасці".
Пасля абвяшчэння прысуда мужчыну вызвалілі ў судовай зале. 

Мікіта Кавалеўскі мае вышэйшую адукацыю, беспрацоўны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства