viasna on patreon

У Брэсце мужчыну асудзілі за каментар

2024 2024-01-17T13:42:07+0300 2024-01-18T17:00:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kamentar_brest.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 і 15 студзеня 2024 году суд Маскоўскага раёну Брэста разглядаў справу супраць Аляксандра Федарука. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Суддзёй па справе была Марыя Аліферук.

Мужчына знаходзіцца пад вартай з 16 жніўня 2023 года. Паводле версіі абвінавачвання, Федарук пакінуў каментар пад відэа Акадэміі МУС, якое 5 лістапада 2022 году са сваім подпісам апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам». На ім выкладчыцы і курсанткі Акадэміі чытаюць вершы Кацярыны Даўлатавай "Мужчынам не проста". Згодна з версіяй абвінавачання, у сваім каментары Аляксандр публічна абразіў жанчын. Дзве выкладчыцы з роліка падалі да Федарука пазоў "аб кампенсацыі маральнай шкоды" па 2000 рублёў кожная. 

Пракурор прапанаваў пакараць Аляксандра Федарука дзвюма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміяй". А таксама — штрафам у памеры 50 базавых велічынь. Прысуд пакуль невядомы праваабаронцам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства