viasna on patreon

У Віцебску шматдзетнага бацьку адправілі ў калонію за каментары

2023 2023-12-21T13:35:01+0300 2023-12-21T15:11:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/capkala-sud-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Віцебскі раённы суд 6 снежня прызначыў 38-гадоваму бацьку траіх дзяцей Сяргею Зайцаву адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Такі прысуд вынес Міхаіл Зубеня. Па справе адбылося чатыры судовыя пасяджэнні.

Як паведамляе тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю", Сяргею Зайцаву паставілі ў віну тое, што ён напісаў у тэлеграм-канале, які прызнаны "экстрэмісцкім", два каментары пра прадстаўніка ўлады, які суд палічыў абразлівым. Каго менавіта абразілі каментары віцябляніна — не паведамляецца.

Згодна версіі абвінавачвання, Зайцаў, знаходзячыся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, у Telegram-канале, які прызнаны "экстрэмісцкім", размясціў для агульнага прагляду тэкст, які змяшчае негатыўную ацэнку прадстаўніка ўлады. Таксама абвінавачаны пакінуў аналагічную абразу іншага прадстаўніка ўлады і на тэрыторыі Віцебскага раёна.

На судзе Сяргей прызнаў віну, але адзначыў, што не ведаў пра тое, што пацярпелыя з'яўляюцца прадстаўнікамі ўлады.

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для віцябляніна паўтара года калоніі. Менавіта такі прысуд і вынес суддзя Міхаіл Зубеня.

Падтрымайце вязня: СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Сяргей Георгіевіч Зайцаў 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства