viasna on patreon

Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні — яго асудзілі наўпрост у СІЗА

2023 2023-12-06T10:55:26+0300 2024-05-15T16:36:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nemirovich_ihar.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 лістапада да аднаго года калоніі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча. Справу за фота з "абразлівым надпісам" у Instagram разглядалі наўпрост у берасцейскім СІЗА. Пры гэтым, у пастанове суда адзначана, што працэс "праходзіў у адкрытым рэжыме". Вядома, што берасцеец вярнуўся ў Беларусь праз зварот у камісію па вяртанні, але гэта не выратавала яго ад пераследу. Прысуд вынесла Марыя Аліферук.

Ігар Неміровіч
Ігар Неміровіч

Першы раз Ігара Неміровіча затрымалі напачатку траўня 2022 года і адразу змясцілі пад хатні арышт, але ён збег і з'ехаў. Восенню гэтага года ён звярнуўся ў камісію па разгляду зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і вярнуўся дадому, але гэты факт не прызналі "безумоўнай падставай для вываду аб яго раскаянні". 27 верасня 2023 года яго зноўку затрымалі і змясцілі пад варту.

Дапоўнена. Як адрэагавалі пазней праўладныя тэлеграм-каналы, Ігар Неміровіч даслаў электронны зварот у камісію і наступнай ноччу, не дачакаўшыся адказу, вярнуўся ў Беларусь.

Згодна версіі абвінавачвання, 10 жніўня 2020 года Ігар Неміровіч размясціў у Instagram фота з тэкстам у "непрыстойнай форме, прыніжаючае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі, якое змяшчала негатыўную ацэнку і з'яўлялася абразлівым у адносінах да яго".

На працэсе Ігар віну прызнаў цалкам і распавёў, што з траўня па жнівень 2020 года ён не жыў у Беларусі. Пра падзеі, якія адбываліся на радзіме, берасцеец даведваўся са сродкаў масавай інфармацыі. "Паддаўшыся негатыўным эмоцыям ад асвятляных падзей", ён размясціў у сацыяльнай сетцы Instagram фотавыяву "абразлівага характару" ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Раней, пры допыце яго ў якасці абвінавачанага, ён адмаўляў сваё дачыненне да гэтага, "паколькі баяўся магчымага наступу крымінальнай адказнасці". Але, паводле Неміровіча, па сканчэнні пэўнага часу, ён усё пераасэнсаваў.

З матэрыялаў справы стала вядома, што выяву з Лукашэнкам міліцыянты знайшлі ў Instagram на старонцы Неміровіча 28 сакавіка 2022 года, бо тая сторыз ад 10 жніўня 2020 года была замацавана ў "актуальных". Менш чым за месяц была праведзена экспертыза, якая паказала, што ў скрыншоце гісторыі маецца "негатыўна ацэнка Лукашэнкі".

У выніку суддзя Марыя Аліферук прызначыла Ігару Неміровічу адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце вязня: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Ігар Міхайлавіч Неміровіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства