viasna on patreon

За абразу Лукашэнкі у Баранавічах асудзілі мясцовага жыхара

2023 2023-12-02T12:32:18+0300 2023-12-02T19:44:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tacin-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Тацын. Скрыншот з відэасюжэта.

Валерый Тацын. Скрыншот з відэасюжэта.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 28 лістапада ў выязным пасяджэнні асудзіў 48-гадовага Валерыя Тацына па артыкуле за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўца – Святлана Пасемка.

“Берасцейская вясна” паведамляе, што абласное тэлебачанне апублікавала ролік, з якога вынікае, што Тацына абвінавацілі ў напісанні некалькіх інтэрнэт-каментароў пра Лукашэнку, якія экспертыза палічыла “публічнай абразай”.

У выніку Валерыю Тацыну прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і на вачах навучэнцаў каледжа, дзе верагодна ён працаваў, надзелі кайданкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства