Следам за сынам за данаты асудзілі таксама ягонага тату
У Мінскім гарадскім судзе 20 лістапада вынесены прысуд 58-гадоваму ураджэнцу Баранавічаў Юрыю Юрэню, абвінавачанаму ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (сутнасць артыкула страціла моц у 2021 годзе). Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.
Затрымалі разам з сынам Віталём 12 траўня 2023 года.
Палітвязня Віталя Юрэню Мінгарсуд 11 ліпеня 2023 года паводле арт. 361-2 КК асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Па матэрыялах абвінавачання, Юрый Юрэня, з 7 жніўня 2020 года па 24 сакавіка 2021 года перавёў на банкаўскія рахункі, якія знаходзяцца ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фармаванняў, грошы ў безнаяўнай форме ў суме 1885 долараў.
“Усяго з выкарыстаннем ноўтбука, а таксама акаўнтаў у месенджары Telegram і сацыяльнай сетцы Facebook з убудаванай плацежнай сістэмай ён зрабіў звыш 100 пераводаў на агульную суму 1885 даляраў.
Пераводы рабіліся з 7 жніўня 2020 да 24 сакавіка 2021 года.
У судовым пасяджэнні Юрый сваю віну не прызнаў. Растлумачыў, што лічыў дадзеныя фармавання дабрачыннымі арганізацыямі.
Аднак з улікам прадстаўленых пракуратурай доказаў судовая калегія па крымінальных справах Мінгарсуда прызначыла Юрыю пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Асудзілі выпускніка ліцэя БДУ Віталя Юрэню