viasna on patreon

У Баранавічах асудзілі жанчыну, якая абразіла Лукашэнку і абвінаваціла яго ў забойстве

2023 2023-11-20T17:58:13+0300 2023-11-20T18:09:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд індывідуальнай прадпрымальніцы Вользе Казлоўскай, абвінавачанай у  абразе Аляксандра Лукашэнкі, спалучанай з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве паводле ч. 2 арт 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.

Напачатку жанчыне прад'явілі абвінавачанне па трох складах злачынства:

ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі, спалучаная з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве);

арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Па матэрыялах абвінавачання, пасля прагляду фотавыявы, размешчанай у публічным доступе ў “Аднакласніках” з замацаваным тэкстам, дзе ў непрыстойнай форме быў зняважаны гонар і годнасць асобы Лукашэнкі і змешчана абвінавачванне яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства (забойства), Казлоўская размясціла фотавыяву на сваёй старонцы ў гэтай жа сацыяльнай сетцы, адкрытай для вольнага прагляду і капіявання неабмежаванаму колу чытачоў.

У судзе Вольга паведаміла, што накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім прынесла яму свае прабачэнні.

Суд, які адбыўся яшчэ 23 жніўня 2023 года, абвінаваціў жанчыну толькі па ч. 2 арт. 368 КК і прызначыў жанчыне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны у даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства