Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
"Мне загадалі паставіць ногі на шырыню сцяны.
Хтосьці ззаду перыядычна біў мяне па спіне
і спрабаваў рассунуць ногі шырэй, але я падала. За маёй спіной крычалі і патрабавалі
мой другі фактар-пароль Telegram.
Удар па спіне і пытанне:
— Ты займаешся праваабаронай?
— Так, — адказала я.
— Заткніся!
Пасля паўзы:
— Дык ты займаешся праваабаронай?
Яшчэ адзін удар. Я маўчу, таму што мне так сказалі.
Пасля паўзы:
— Ты будзеш маўчаць ці адказваць? Адказвай!
— Відаць, ужо не, — сказала я.
— Дакладна!
З боку чуваць:
— Ёй патрэбен электрашок
і характэрны гук"
Урывак з ліста Насты Лойка, у якім яна апісвае сваё затрыманне
Наста Лойка — вядомая праваабаронца, адна з заснавальні_ц Human Constanta, а таксама палітычная зняволеная. На працягу многіх год яна прапагандуе адукацыю ў галіне правоў чалавека, прыцягваючы ўвагу да рэпрэсіўнага «антыэкстрэмісцкага» заканадаўства ў Беларусі, а таксама займаецца абаронай замежных грамадзян_ак і асоб без грамадзянства ў Беларусі. Яна была названа праваабаронцай 2022 года беларускай праваабарончай супольнасцю. Аднак у вачах беларускіх рэпрэсіўных уладаў яна з’яўляецца злачынкай, а з нядаўняга часу – «тэрарысткай,» – раней, у кастрычнiку 2023 года Насту уключылi ў адпаведны «тэррарыстычны спіс».
З 6 верасня 2022 года Наста адбыла ў агульнай складанасці шэсць адміністрацыйных арыштаў па 15 сутак запар па сфабрыкаваным абвінавачванням у «дробным хуліганстве». 24 снежня 2022 года ёй было прад’яўлена абвінавачанне ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або розні» па сумна вядомым артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і 20 чэрвеня яна была прыгаворана да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Яе білі электрашокерам, пагражалі, было знята відэа з прымусовым «прызнаннем» як форма лічбавага прыніжаючага годнасць абыходжання, якое было распаўсюджана па праўладных каналах да таго, як ёй было прад’яўлена абвінавачанне. У яе кватэры двойчы адбываўся ператрус. У яе маці таксама быў ператрус. Яна правяла 93 дні ў зняволенні, шматразова ёй былі прысуджаны «адміністрацыйныя арышты», у той час як улады шукалі нагоду для крымінальнага пераследу. У рэшце рэшт нагода была знойдзена – Настцы прад’явілі абвінавачанне ў распальванні нянавісці за падрыхтоўку ў 2018 годзе даклада па правах чалавека аб пераследзе анархіста_к і левых у Беларусі. На думку абвінавачання, група, супраць якой яна нібыта распальвала нянавісць, – гэта міліцыя.
Беларускія дзяржаўныя ўлады працягваюць ігнараваць як ліст з заявай, накіраваны 5 спецыяльнымі дакладчыкамі і Працоўнай групай па адвольных затрыманнях пасля звароту арганізацыі Human Constanta ў гэтыя мандаты, так і рашэнне аб часовых мерах, прынятае Камітэтам па правах чалавека па справе Насты.
Яе адваката_к неаднаразова арыштоўвалі, пазбаўлялі адвакацкай ліцэнзіі, выдваралі з краіны і запалохвалі – што нядзіўна, улічваючы масавы пераслед незалежных адваката_к і забарону на праваабарончую дзейнасць у Беларусі. Пазбаўленне лiцэнзiй адваката_к – гэта адзiн з iнструментаў, які ўлады сicтэматычна выкарыстоўваюць для пераследу адваката_к, якiя прадстаўляюць iнтарэсы праваабаронцаў, актывiста_к, дэмакратычных палiтык_эс, а таксама асоб, якія перажылі катаванні і парушэнні правоў чалавека з боку ўладаў.
Любая дапамога Настцы таксама караецца – два чалавекі былі арыштаваныя на 15 і 30 сутак за тое, што яны прыносілі ёй пасылкі з прадуктамі і прадметамі першай неабходнасці. Цяпер, пасля вынясення прыгавору, яна зможа атрымліваць пасылкі толькі ад сваёй 76-гадовай маці, якая з’яўляецца яе адзінай сваячкай. Больш за тое, паколькі яна была абвешчана тэрарысткай, цяпер немагчыма будзе ажыццяўляць грашовыя пераводы, бо яны будуць кваліфікаваны як «фінансаванне тэрарызму».
Сёння спаўняецца 396 дзён як Наста знаходзіцца ў зняволенні і не бачыць свайго любімага сабаку Эрыка, свайго хатняга ўлюбёнца, якому яна напісала праніклівы ліст. «Ты будзеш забытая» – так сказалі Настцы супрацоўні_цы міліцыі на адным са шматлікіх допытаў. Але яна не забытая. Падчас утрымання пад вартай яна атрымлівала пасылкі з прадуктамі харчавання і прадметамі першай неабходнасці – у знак падтрымкі і салідарнасці з боку кале_жанак, сябро_вак і людзей па ўсім свеце.
Наста і за кратамі працягвае займацца праваабарончай дзейнасцю: яна дапамагла дзясяткам іншых сукамерніц падаць скаргі па іх справах. Яна таксама распрацавала канцэпцыю турэмнай рэформы ў Беларусі. Гэта магутны напамін пра тое, што пераслед і турэмнае зняволенне не могуць прымусіць праваабаронцаў спыніць сваю дзейнасць.
Больш за тое, іх голас можа быць узмоцнены не толькі з дапамогай лістоў, але і з дапамогай тэхналогій і сацыяльных сетак. У той час як аўтарытарны ўрад імкнецца прымусіць праваабаронцаў замаўчаць, каманда Human Constanta выкарыстоўвала штучны інтэлект для стварэння аніміраванага лічбавага аватара Насты, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека і палітычных пераследаў праваабаронцаў, запатрабаваць прыцягнення да адказнасці і падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў зняволенні. Падкаст «Шоў Хьюмана» пад назвай «Падкасты ў чаканні Насты» з удзелам яе кале_жанак і сябро_вак таксама нагадвае свету аб яе працы і неабгрунтаваным затрыманні.
«На адным з мерапрыемстваў [прысвечаным уручэнню прэміі ў галіне правоў чалавека] да мяне падышла дзяўчына і сказала: «Добры дзень, мяне завуць Наста. Я скончыла юрыдычны факультэт і мне вельмі хацелася б займацца праваабарончай дзейнасцю, але я не ведаю як. Можа быць, вы маглі б даць мне параду?» […] Я сказала: так, вядома, прыходзьце ў наш Камітэт. Праз пару дзён яна прыйшла ў Камітэт, і мы прынялі яе на працу. Гэта стала яе першай праваабарончай працай».
Урывак з падкаста «Падкасты ў чаканні Насты», эпізод 1
«І тады я спытаў: «Ты сапраўды ведаеш, што робіш? Гэта можа быць апошні шанец [пакінуць Беларусь]». І Наста вельмі спакойна адказала, што яна ўсведамляе ўсе рызыкі, што яна разумее сітуацыю, і што гэта не сляпая ўпартасць. На мой погляд, Наста пражывае сваё жыццё як чалавек з вельмі высокімі каштоўнасцямі, якая гатова адстойваць іх да канца».
Урывак з падкаста «Падкасты ў чаканні Насты», эпізод 2
Мы заклікаем беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойка і асуджаем фізічныя і псіхалагічныя катаванні, якім Наста падвяргалася з боку дзяржаўных прадстаўні_ц. Арышт, катаванні і турэмнае зняволенне Насты Лойка з’яўляюцца помстай беларускага ўрада за яе мірную і законную праваабарончую дзейнасць.
Мы працягваем заклікаць міжнародную супольнасць прыняць меры, каб заахвоціць беларускія ўлады выконваць свае абавязацельствы ў адносінах да праваабаронцаў шляхам прыцягнення ўвагі грамадскасці на розных форумах, публічнага раскрыцця і асуджэння парушэнняў правоў чалавека, зваротаў з просьбай аб наведванні праваабаронцаў, якія знаходзяцца пад вартай, і высвятляючы ў беларускіх уладаў аб іх здароўі і ўмовах утрымання пад вартай, патрабуючы вызвалення затрыманых праваабаронцаў на двухбаковых і шматбаковых форумах, вывучаючы магчымасць адрасных мер у дачыненні да асоб, як мяркуецца, адказных за катаванні, адвольнае затрыманне і пераслед праваабаронцаў, а таксама захоўваючы важным пытанне становішча праваабаронцаў у Беларусі ў палітычным парадку дня.
Мы таксама заклікаем выкарыстоўваць і вывучаць існуючыя механізмы для прыцягнення беларускіх уладаў да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў дачыненні праваабаронцаў, у тым ліку з дапамогай экстэрытарыяльнай і ўніверсальнай юрысдыкцыі і міждзяржаўных скаргаў па адпаведных дагаворах і шляхам умацавання існуючых механізмаў прыцягнення да адказнасці.
#LetNastaGo #ВярніцеНасту
Human Constanta
ARTICLE 19
World Organisation Against Torture (OMCT)
Netherlands Helsinki Committee
Front Line Defenders
Прававая iнiцыятыва
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларускі ПЭН-цэнтр
Офіс па правах людзей з інваліднасцю
Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Беларускі Хельсінкскі Камітэт
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
Lawtrend