viasna on patreon

У Шклове вынесены прысуд Дзянісу Хахлову, якога Расія раней выдала Беларусі

2023 2023-10-26T14:16:32+0300 2023-10-26T14:17:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hahlou.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Шклоўскага раёна 26 кастрычніка вынес прысуд Дзянісу Хахлову, якога Расія раней выдала Беларусі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Тараканаў.

Палітзняволены Дзяніс Хахлоў родам з Круглага, ён айчым ужо асуджанага за ўдзел у пратэстах на два гады "хатняй хіміі" Уладзіслава Лагуценкі.

Дзяніс жыў у Расіі з лютага 2023 года, туды ён з'ехаў, бо баяўся пераследу ў Беларусі. З Расіі ён збіраўся з'ехаць у Грузію, але 11 чэрвеня 2023 года быў затрыманы ў Кабардзіна-Балкарыі праз тое, што знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку на запыт Беларусі (там на яго была заведзеная крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 342 КК). На час экстрадыцыйнай праверкі Хахлоў быў змешчаны ў ІЧУ горада Нальчыка, аднак ужо 13 чэрвеня экстрадыцыйная праверка завяршылася спыненнем экстрадыцыйных працэдур.

Пракуратура прыйшла да высновы, што інкрымінаванае Хахлову дзеянне не лічыцца злачынствам на тэрыторыі Расіі.

Аднак яго не вызвалілі. Хахлова павезлі ў Зольскі раённы суд, дзе яму паведамілі, што на яго склалі адміністрацыйны пратакол за перавышэнне гранічнага тэрміну знаходжання ў Расіі без рэгістрацыі на 1 месяц і 8 дзён. Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і прызначыў адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага выдварэння ў Беларусь.

Сёння суд прысудзіў Хахлову пазбаўленне волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Беларуса наўпрост цяпер выдвараюць з Расіі ў Беларусь. Там яго чакае крымінальны пераслед за пратэсты

Раней у дачыненні да Дзяніса Хахлова ўжо была спыненая экстрадыцыя з Расіі. Так, баючыся палітычна матываванага пераследу на радзіме, беларус 5 лютага 2023 года выехаў у Расію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства