viasna on patreon

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і выказалася пра Лукашэнку. Яе асудзілі на год калоніі

2023 2023-10-24T13:50:23+0300 2023-10-24T13:50:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-hancavickaha-raiona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ганцавіцкага раёну пятага кастрычніка асудзілі Алену Міхалюк паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аксана Зоткіна прызначыла Алене адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд Ганцавіцкага раёна. Фота: "Ганцавіцкі час"
Суд Ганцавіцкага раёна. Фота: "Ганцавіцкі час"

Алена ўтрымліваецца пад вартай з 11 жніўня 2023 года.

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна дзясятага жніўня ўвечары, ужыўшы алкагольныя напоі і пасварыўшыся з сужыцелем на глебе рэўнасці, тры разы тэлефанавала ў аддзяленне міліцыі. Як паведаміў на судзе сведка, старшы дзяжурны інспектар, жанчына прасіла прыбыць міліцыянтаў, не называючы прычыну выкліка, і пасля нібы абразіла Лукашэнку. Алена прызнала віну часткова.

Алена Міхалюк мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і гадуе непоўнагадовае дзіця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства