viasna on patreon

23-гадовага гарадзенца асудзілі на 3 месяцы арышту за сарваны сцяг

2023 2023-10-23T16:43:05+0300 2023-10-23T16:51:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sjarhei-zmitrovicz_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну Гродна 27 верасня асудзілі Сяргея Змітровіча паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Пятрова прызначыла Сяргею тры месяцы арышту.

sjarhei-zmitrovicz_1.jpg
Скрыншот відэа УУС Гродзенскага аблвыканкама

23-гадовага Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён 25 чэрвеня ноччу пасля ўжывання алкаголю з сябрамі сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка інтэрната ў Гродна і забраў яго з сабою, пасля чаго выкінуў сцяг на вуліцы недалёка ад будынку. Сцяг разам з дрэўкам суд ацаніў у 35 рублёў 70 капеек. Мужчына цалкам прызнаў віну.

Сяргею залічылі ў тэрмін арышту ўтрыманне пад вартай. Суд палічыў прызначанае пакаранне цалкам адбытым і вызваліў мужчыну ў судовай зале. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства