viasna on patreon

Палітзняволеную асудзілі па сямі эпізодах "народнага" артыкула на тры гады "хатняй хіміі"

2023 2023-10-17T15:00:05+0300 2023-10-17T15:01:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-pratestu-u-minsku_iljustratyunae-fota.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Першамайскага раёну Мінска 29 верасня асудзілі палітзняволеную Дар’ю Тарасевіч паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Дар’і тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

akcyja-pratestu-u-minsku_iljustratyunae-
Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Выява новіць ілюстатыўны характар. Фота: spring96.org

Дар’ю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, а таксама ў выхадзе на праезную частку праспекта Незалежнасці і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Палітзняволеная цалкам прызнала віну. Яе апазналі ў тым ліку па фотаздымках у Instagram.

Да суда Дар’я ўтрымлівалася пад вартай. Пасля абвяшчэння выраку яе вызвалілі ў судовай зале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства