viasna on patreon

"Абражаў не прэзідэнта, а Лукашэнку": паўтара гады калоніі вынес суд жыхару Брэста

2023 2023-10-11T10:02:14+0300 2023-10-11T10:02:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-maskouskaha-raiona-bresta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Брэста

Суд Маскоўскага раёна Брэста

Суд Маскоўскага раёна Брэста 25 верасня вынес прысуд Паўлу Каралевічу, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Паўла Каралевіча затрымалі і змясцілі пад варту 30 ліпеня 2023 года.

Па матэрыялах абвінавачання, Павел Каралевіч 18 ліпеня 2021 года ў суполцы пад назвай "Анлайн Брэст" у сацыяльнай сетцы "Вконтакте", размясціў паведамленне, якое прынізіла гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і з’яўляецца для яго абразлівым. Таксама 11 жніўня 2021 года ў той жа суполцы  размясціў яшчэ адно паведамленне абразлівага зместу.

У судзе Каралевіч вінаватым сябе прызнаў часткова, бо каментары абразлівага зместу ім былі пакінутыя ў дачыненні да канкрэтна Лукашэнкі, а не ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.

Тым не меней суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў Паўлу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце Паўла паштоўкай альбо лістом: СІЗА-7,224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37. Паўлу Віктаравічу Каралевічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства