viasna on patreon

За абразу міністра адукацыі берасцейца пакаралі арыштам

2023 2023-09-25T16:34:15+0300 2023-09-25T17:32:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivanec-ministr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 17 жніўня разгледзеў крымінальную справу супраць Дзмітрыя Семака. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Судовы працэс вяла Таццяна Лаўранюк.

Падрабязнасці крымінальнай справы даведалася “Берасцейская вясна” з апублікаванага прысуду мужчыну.

Яго затрымалі 6 ліпеня 2023 і да суда змясцілі пад варту.

Па матэрыялах абвінавачання 23 чэрвеня 2022 года ў 10:49 ён напісаў тэлеграм-каментар пра міністра па прозвішчы І. У гэтым каментары экспертыза знайшла “негатыўную ацэнку” міністра, выяўленую “ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання”.

"Берасцейская Вясна" праверыла спіс дзейных міністраў у Беларусі. З прозвішчам, якое пачыналася б з літары І, ёсць толькі міністр адукацыі Андрэй Іванец. Як мяркуецца, менавіта пра яго быў непахвальны каментар Семака.

А прысудам мужчыну стала тры месяцы арышту і канфіскацыя тэлефона “як сродку здзяйснення злачынства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства