viasna on patreon

У Мінску праграміста судзяць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу

2023 2023-09-21T13:17:05+0300 2023-09-21T13:34:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mnacakanau.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Мнацаканаў

Максім Мнацаканаў

Сталі вядомы падрабязнасці справы праграміста Максіма Мнацаканава, якога пачалі судзіць 20 верасня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе. Судовы працэс вядзе Дзіна Кучук.

Мужчыну абвінавачваюць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 366 (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 389 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 391 (Абраза суддзі), арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах супрацоўніка ўнутраных спраў), ч. 3 арт. 361 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). 

Вядома, што ў віну яму ставяць 5-10 каментароў, якія ён пісаў цягам 2020-21 гадоў, — у тым ліку, у бок суддзі Аляксандра Воўка, які вядомы прысудамі ў палітычных справах. Дома яго затрымаў ГУБАЗіК, які пагражаў узламаць кватэру, калі Мнацаканаў не адчыніць дзверы.  


Максім Мнацаканаў — праграміст. Адразу пасля затрымання ў снежні 2022 году яго ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна і жодзінскай турме. Яго ўнеслі ў спіс асобаў, якія "маюць дачыненне да тэрарэстычнай дзейнасці". Вядома, што ён мусіць выплочваць крэдыт за кватэру, мае 10-гадовага сына.

Падтрымайце Максіма лістом, паштоўкай альбо грашовым пераводам: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Максім Ігаравіч Мнацаканаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства