viasna on patreon

"Агітаваў выходзіць на барыкады": вынесены прысуд жыхару Віцебска Дзмітрыю Загалаўцу

2023 2023-09-19T08:31:28+0300 2023-09-19T10:41:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zagalavec-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Загалавец. Фота з сацыяльных сетак.

Дзмітрый Загалавец. Фота з сацыяльных сетак.

У закрытым пасяджэнні Віцебскі абласны суд 31 жніўня вынес прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Дзмітрыю Загалаўцу. Справу пачалі разглядаць 17 жніўня.

Крымінальная справа на Загалаўца напачатку была заведзеная па чатырох актыкулах: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Але ў выніку яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт.361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).

Працэс прызначылі весці суддзю Аляксандра Абашына. 

Дзмітрый Загалавец быў затрыманы сілавікамі 20 студзеня 2023 года, на яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння паводле арт.19.11 КаАП (Выраб, распаўсюд альбо захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля арышту ўтрымліваўся ў СІЗА №2 Віцебска.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час мужчына ў інтэрнеце нібыта “агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі”.

Суд пастанавіў пакараць Загалаўца па сукупнасці прад’яўленых абвінавачванняў пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў.

Падтрымайце палітвязня паштоўкай альбо лістом: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрый Васільевіч Загалавец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства