viasna on patreon

Міжнародная праваабарончая супольнасць нагадала беларускім суддзям пра адказнасць за несправядліва вынесеныя прысуды

2023 2023-09-14T12:51:13+0300 2023-09-14T13:24:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/justice-from-belarusian-judges-420x280.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па ініцыятыве праваабарончай арганізацыі "Libereco" 20 арганізацый з дзесяці розных краін падпісалі ліст, які быў накіраваны 413 беларускім суддзям. У лісце адзначаецца датычнасць судзяў да парушэння правоў чалавека і несправядліваму зневоленню беларусаў.

"Libereco" — Партнёрства па правах чалавека — нямецка-швейцарская недзяржаўная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі і Украіне.

У лісце паведамляецца, што "суддзі адыгрываюць важную ролю ў аўтарытарным рэжыме дыкатара Лукашэнкі".  Яны рэгулярна адмаўляюць абвінавачваным у правах на справядлівае судовае разбіральніцтва, праводзяць палітычна матываваныя судовыя пасяджэнні ў закрытым рэжыме, не выконваюць базавыя стандарты бесстароннасці.

Адзначаецца, што нягледзячы на тое, што суддзі маюць важнае значэнне ў кампаніі Лукашэнкі па жорсткасці і рэпрэсіям, яны ігнаруюцца міжнароднай супольнасцю. Таму ў гэтай кампаніі суддзі ставяцца ў цэнтр увагі.

Кен МакБейн, кіраўнік кампаніі і прадстаўнік "Ліберэка" у Вялікай Брытаніі адзначыў:

"Важна, каб агенты рэжыму, вінаватыя ў гэтых злоўжываннях, разумелі, як свет глядзіць на іх дзеянні. Мы ўдзячныя ўсім арганізацыям, якія паставілі свой подпіс пад гэтым лістом, каб мы накіравалі магутны сігнал непасрэдна самім суддзям. У сваім абяцанні перад беларускім народам гэтыя суддзі пакляліся "добрасумленна выконваць свае абавязкі, адпраўляць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць бесстароннымі і справядлівымі, як загадвае мне абавязак суддзі". Выклікае засмучэнне тое, наколькі сістэматычна гэтыя суддзі робяць супрацьлеглае сваім абяцанням".

У заключнай частцы ліста гаворыцца, што суддзям яшчэ не позна выканаць сваё абяцанне і міжнародныя абавязкі, узятыя на сябе Беларуссю ў галіне правоў чалавека.

Ліст падпісалі нямецкія, шведскія, нарвескія, алжырскія і іншыя праваабарончыя арганізацыі. А таксама, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства