viasna on patreon

Мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за сарваны сцяг

2023 2023-09-14T09:55:59+0300 2023-09-18T16:33:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzjarzhauny-scjah_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 жніўня асудзілі Сяргея Фірстава паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шут прызначыла Сяргею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся ў нецвярозым стане, сарваў чырвона-зялёны сцяг з фасаду адной з мінскіх крамаў. Мужчына пагнуў насценны кранштэйн, адарваў палотнішча і схаваў яго ў знаёмай дома.

Мінчук цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Да вынясення прысуду Сяргей знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства