viasna on patreon

Дайджэст вызваленых: 37 палітвязняў ў жніўні выйшлі на волю, 30 з іх — па заканчэнні тэрміну

2023 2023-09-07T12:32:45+0300 2023-09-07T12:50:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marcinovich_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1510 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у жніўні на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 30 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

30 палітвязняў цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю

Публікуем гісторыі некаторых з іх.

Палітзняволены Віктар Лабко — 2 гады ў зняволенні

Палітвязня асудзілі па берасцейскай "справе карагодаў", распачатай паводле падзеяў 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 года Віктара асудзілі да 2 гадоў "хіміі".

Віктар адбываў тэрмін у шклоўскай ПУАТ-49. 1 жніўня ён выйшлаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе "Берасцейская Вясна".

Палітзняволеная Людміла Рамановіч — 1 год, 4 месяцы і 3 дні ў зняволенні

Актывістцы партыі БНФ прызначылі 1,5 года калоніі за слова "ўзурпатар" у лісце, які жанчына даслала ў Следчы камітэт. Гэта палічылі абразай Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Вядома, што напачатку сакавіка 2022 года Рамановіч звярталася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Тады жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Як паведамляе "Берасцейская Вясна", 7 жніўня 2023 года Людміла выйшла на волю.

Палітзняволены Іван Ракіць — 2 гады, 5 месяцаў і 1 дзень у зняволенні

Іван — жыхар Брэста, якога асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за тое, што ён нібыта 9 жніўня 2020-га года ўдарыў кулаком ў сківіцу падпалкоўніку міліцыі Дзягелю. Атрыманую супрацоўнікам траўму абвінавачанне аднесла да «лёгкіх цялесных пашкоджанняў». Ракіць на судзе сваёй віны не прызнаў.

Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", 11 жніўня Ракіць цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Палітзняволены Ілля Патрушаў — 2 гады, 4 месяцы і 24 дні ў зняволенні 

У кастрычніку 2021 года Іллю асудзілі па трох артыкулах на два гады і восем месяцаў калоніі агульнага рэжыму. 

Паводле інфармацыі "Гомельскай вясны", Ілля Патрушаў цалкам адбыў тэрмін і 15 жніўня 2023 выйшаў на волю.

Палітзняволеная Аліса Раманава — 10 месяцаў і 19 дзён у зняволенні

Жанчына была затрымана 30 верасня 2022 года за паведамленне ў тэлеграм-чаце паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). У судзе Маскоўскага раёна Брэста 11 лістапада 2022 года ёй прысудзілі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін яна адбывала ў гомельскай папраўчай калоніі № 4.

18 жніўня Аліса, верагодна, выйшла на волю па заканчэнні тэрміну, піша "Берасцейская Вясна".

Палітзняволены Валер Панкратовіч — 1 год, 10 месяцаў і 19 дзён у зняволенні  

Валерыя затрымалі 5 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб абразе Лукашэнкі(арт. 368 Крымінальнага кодэкса). 10 студзеня 2022 года над ім адбыўся суд у закрытым рэжыме, у выніку якога Валерый быў прызнаны вінаватым і пакараны двума гадамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Свой тэрмін хлопец адбываў у папраўчай калоніі № 2. Вядома, што ў калоніі палітвязня змясцілі ў ПКТ да сканчэння тэрміну.

24 жніўня Валерый выйшаў на волю.

Палітзняволены Максім Пыцель — 2 гады, 8 месяцаў і 11 дзён у зняволенні

Максіма затрымалі 15 снежня 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства). Эпізоды, якія ставіліся ў віну Пыцелю: вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП»; размяшчэнне на праезнай частцы дарогі і падпал трох аўтамабільных колаў. 18 траўня 2021 года Максіму прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў у папраўчай калоніі № 3 ("Віцьба"). Паводле берасцейскай "Вясны", 26 жніўня Пыцель выйшаў на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін.

Палітзняволены Аляксей Галоўкін 2 гады, 8 месяцаў і 23 дні ў зняволенні

Аляксей Галоўкін пасля вызвалення. Скрыншот з інстаграма Зміцера Фурманава
Аляксей Галоўкін пасля вызвалення. Скрыншот з інстаграма Зміцера Фурманава

Аляксей з'яўляецца IT-інжынерам. Скончыў фізмат школу з залатым медалём і ВНУ на выдатна. У дзяцінстве яму быў пастаўлены складаны дыягназ — «гемафілічная поліартрапатыя».

Гродзенца асудзілі да 3 гадоў калоніі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Апроч гэтага, з Аляксея спагналі кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым на суму больш за 4 500 рублёў. Ён дрэнна ходзіць праз праблемы з суставамі. Вядома, што астатнім асуджаным у калоніі было забаронена яму дапамагаць.

Тэрмін Галоўкін адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адкуль 26 жніўня выйшаў на волю, паведаміў у сацсетках былы палітвязень Зміцер Фурманаў.

Палітзняволены Сяргей Міраеўскі — 2 гады, 5 месяцаў і 22 дні ў зняволенні

Сяргей — жыхар Светлагорска, якога абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Міраеўскі быў затрыманы 11 жніўня і ўтрымліваўся пад вартай трое сутак, пасля чаго да суда быў на волі пад падпіскай аб невыяздзе. 21 снежня 2020 года суд Светлагорскага раёна прызнаў Сяргея вінаватым і пакараў яго2,5 гадамі "хіміі". З сакавіка 2021 года палітвязень адбываў тэрмін у магілёўскай ПУАТ-43.

Палітвязень цалкам адбыў тэрміны і 25 жніўня выйшаў на волю, паведамляе "Гомельская Вясна".

Палітзняволены Мацвей Гранкевіч — 1 год, 9 месяцаў і 5 дзён у зняволенні

У Мінскім гарадскім судзе 15 жніўня 2022 года 21-гадовага студэнта 4-га курса гістарычнага факультэта БДПУ Мацвея Гранкевіча судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Наталля Бугук асудзіла яго да двух гадоў і двух месяцаў калоніі. У межах крымінальнай справы хлопца затрымалі наўпрост у дэканаце 10 лістапада 2021 года — яго ідэнтыфікавалі па фота з мітынгаў. КДБ унёс яго ў "спіс тэрарыстаў".

Тэрмін ён адбываў у бабруйскай калоніі № 2.

Палітзняволены Уладзімір Ланкевіч — 2 гады, 8 месяцаў і 15 дзён у зняволенні

Машыніста цеплавоза асудзілі да 3 гадоў калоніі за спробу блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам замыкання рэек. Следства і абвінавачанне лічыла, што гэта магло прывясці да цяжкіх наступстваў. Але Ланкевіч — сам чыгуначнік, ды казаў, што яго дзеянні (і дзеянні яго паплечнікаў) не маглі нашкодзіць звычайным людзям.

22 жніўня мужчына вызваліўся з калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.

Палітвязні Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко — 2 гады, 1 месяц і 10 дзён у зняволенні

Ягор Марціновіч пасля вызвалення. Фота з сацсетак
Ягор Марціновіч пасля вызвалення. Фота з сацсетак

Нагадаем, 15 сакавіка суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў галоўнаму рэдактару "Нашай нівы" і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы па два з паловай гады калоніі. Іх абвінавацілі ў "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры" (ч. 2 арт. 216 КК). Першапачаткова шкоду ім налічылі ў памеры 3500 рублёў. Потым гэтая сума вырасла да 10 тысяч. Палітвязні пагасілі шкоду да суда, «Мінскводаканал» і «Мінскэнерга» адклікалі іскі. Марціновіча накіравалі ў бабруйскую калонію № 2, а Скурко — у магілёўскую калонію № 15.

18 жніўня палітвязні выйшлі на волю з калоній.

Сем палітвязняў выйшлі на волю пасля суда

У жніўні беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі шэсць чалавек у мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — ім прызначылі "хатнюю хімію" або "хімію". Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам. Гэта:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства