viasna on patreon

Палітзняволенага прадпрымальніка з Зэльвы асудзілі да трох гадоў калоніі

2023 2023-08-31T16:52:13+0300 2023-08-31T17:31:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lameka_viktar.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Ламека. Фота з сацыяльных сетак

Віктар Ламека. Фота з сацыяльных сетак

Прадпрымальніка з Зэльвы палітзняволенага Віктара Ламеку асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Суд Зэльвенскага раёна 31 жніўня 2023 году прызнаў бізнэсоўца вінаватым у паклёпе і абразе Лукашэнкі (арт. 367 і арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Затрымалі мужчыну 29 сакавіка 2023 года. На відэа, якое апублікавалі праўладны тэлеграм-канал, відаць, што ён не аказваў супраціву, пры гэтым, паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, спачатку сілавікі моцна збілі мужчыну ў мікрааўтобусе, а затым супрацоўнікі 9-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Пры гэтым вельмі моцна ў Ламека пацярпела нага.

Першапачаткова на Ламеку склалі пратакол па 19.11 КаАП і аштрафавалі. Не даўшы мужчыну нават пакінуць будынак суда, сілавікі зноў затрымалі яго. Пасля другога суда паводле адміністрацыйнай справы, Ламеку адправілі ў следчы ізалятар.

Калі прадпрымальнік ужо знаходзіўся ў СІЗА, стала вядома, што памерла яго маці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства