viasna on patreon

Стаў вядомы прысуд вядомаму сталічнаму самелье Аляксандру Кульбачку

2023 2023-08-29T09:19:47+0300 2023-08-29T11:00:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulbachko-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кульбачка. Фота з сацыяльных сетак

Аляксандр Кульбачка. Фота з сацыяльных сетак

Праваабаронцам стаў вядомы прысуд саўладальніку аднаго з вінных бараў Мінска і вядомаму самелье Аляксандру Кульбачку. Яго затрымалі 11 кастрычніка 2022 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Да суда Аляксандр утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Аляксандр Кульбачка — саўладальнік аднаго з вінных бараў Мінска, у 2017 годзе быў прызнаны "Найлепшым самелье Беларусі", вядучы тэлеграм-канала “Саша і віно”. Мае на ўтрыманні непаўнагадовых дзяцей.

Па матэрыялах абвінавачання, Кульбачка ў перыяд са жніўня па кастрычнік 2020 года чатыры разы прымаў удзел у масавых акцыях пратэсту, пры гэтым у розных месцах Мінска “стаяў і рухаўся па праезнай частцы дарог і вуліц, блакаваў шлях транспартным сродкам, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі”.

Разгляд справы адбыўся ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска яшчэ 28 лютага. Суддзя Іна Сівец прызначыла Аляксандру абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на тры гады("хатняя хімія"). 

А 24 сакавіка 2023 года ён быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства