viasna on patreon

Жыхарку Баранавіч асудзілі за абразы і паклёп на Лукашэнку і міліцэйскага начальніка

2023 2023-08-23T16:59:33+0300 2023-08-23T16:59:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 15 жніўня вынесены прысуд 63-гадовай Яніне Панасевіч. Яе абвінавацілі  адразу па чатырох артыкулах: Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 КК (публічнай абраза Аляксандра Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку спалучаны з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве), ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні з персанальнымі дадзенымі), арт. 188 КК (паклёп).

Судовы працэс вёў суддзя Мікалай Кміта.

“Берасцейская вясна” даведалася падрабязнасці прысуду з артыкула раённай дзяржгазеты “Наш край". Абставіны справы (асабліва пол абвінавачанай, а таксама набор артыкулаў КК) прыводзяць да высновы, што дадзены артыкул менавіта пра Яніну Панасевіч (хоць у матэрыяле дзяржСМІ імя не пазначана).

Жанчыну абвінавачвалі ў тым, што ў сацсетцы "Аднакласнікі" яна “размясціла выяву, якая зневажае гонар і годнасць Лукашэнкі. Праз некаторы час там жа апублікавала абвінавачванне ва ўчыненні ім цяжкіх злачынстваў, што не адпавядае рэчаіснасці, а значыць з'яўляецца паклёпам”.

Акрамя таго жанчына выклала адрас, нумар тэлефона і дзяржнумар аўтамабіля начальніка аднаго з РАУС  з паклёпамі. Асаблівасці абвінавачвання распавёў райгазеце пракурор Вадзім Карачун.

Акрамя таго, жанчына дзялілася беларускамоўным кантэнтам і ставіла “Клас” навінам з падтрымкай Украіны ў вайне супраць Расеі.

За ўсё гэта суддзя Мікалай Кміта прызначыў жанчыне чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і 100 базавых велічынь штрафу (3700 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства