viasna on patreon

Супраць Дзмітрыя Абрамука ўзбудзілі крымінальную справу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"

2023 2023-08-21T10:53:41+0300 2023-08-22T14:13:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abramuk_dzima_78.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", на былога палітзняволенага Дзмітрыя Абрамука, які цалкам адбыў тэрмін і пакінуў Беларусь, узбудзілі новую крымінальную справу. Трэцюю справу супраць берасцейца ўзбудзілі 19 чэрвеня гэтага года паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Негледзячы на тое, што ўжо трэці месяц Дзмітрый не знаходзіцца ў Беларусі, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі 18 жніўня да яго маці з ператрусам, з якой ён нават не камунікуе. На маёмасць у доме накладзены арышт. Прычынай зацікаўленасці сілавікоў, паводле Дзмітрыя, сталі дадзеныя супрацоўнікаў ПУАТ № 9, дзе ён адбываў тэрмін, у тэлеграм-канале "Дзікае паляванне". У пастах выкарыстоўваліся спасылкі на яго інтэрв'ю і матэрыялы ў медыя. Заяву на Дзмітрыя напісалі супрацоўнікі "хіміі", дадзеныя якіх былі "зліты" ў тэлеграм-канал.

Дзмітрый Абрамук. Фота: spring96.org
Дзмітрый Абрамук. Фота: spring96.org

Справу супраць былога палітвязня вядзе следчы А.А. Мілеўскі. На маёмасць у доме ў Брэсце, дзе жыве яго маці, з якой ён нават не камунікуе, накладзены арышт. Гэта санкцыянаваў намеснік пракурора г. Брэста А.А. Варабей.

У 2021 годзе Абрамука асудзілі да трох гадоў "хіміі". Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і адправілі ў наваполацкую калонію. Амаль за два гады зняволення ён прайшоў 130 сутак у штрафных ізалятарах і чатыры з паловай месяцы ў памяшканні камернага тыпу. Пасля вызвалення Дзмітрый 24 траўня пакінуў Беларусь.

Чытаць гісторыю пераследу Дзмітрыя:

abramuk_dzima_1.jpg

"А ў чым мне прызнаваць віну?" Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай

Амаль за два гады зняволення ён прайшоў 130 сутак у штрафных ізалятарах і чатыры з паловай месяцы ў памяшканні камернага тыпу. Апынуўшыся ў бяспецы, Дзмітрый распавёў "Вясне" пра свой пераслед, каханне і ўцёкі на "хіміі", аб сустрэчах з кдбшнікамі, іншымі палітвязнямі, а таксама пра доўгачаканае вызваленне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства