viasna on patreon

Гарадзенец абразіў супрацоўніка ГУБАЗіК каментаром “што ні рожа, то парася”

2023 2023-08-17T13:46:08+0300 2023-08-17T14:30:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-leninski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Ленінскага раёна Гродна

Суд Ленінскага раёна Гродна

У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 ліпеня быў абвешчаны прысуд Андрэю Мягкову за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”, які экспертыза палічыла абразай прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў вядомы сваімі палітычнымі прысудамі суддзя Руслан Гурын.

Як паведамляе “Гарадзенская вясна”, суд расцаніў каментар “што ні рожа, то парася”, пакінуты пад публікацыяй пра супрацоўніка ГУБАЗіК Юрыя Скока, абразлівым.

Акрамя абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў, суд прызначыў Мягкову штраф у памеры 3 700 рублёў і маральную кампенсацыю “пацярпеламу” – 2 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства