viasna on patreon

"Напісаў яўку з павіннай, паколькі атрымліваў паведамленні з пагрозамі": вынік суда над Віталём Станішэўскім

2023 2023-08-16T09:13:47+0300 2023-08-16T09:13:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dom_pravasuddzia-tut.by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінскі Дом правасуддзя. Фота tut.by

Мінскі Дом правасуддзя. Фота tut.by

У судзе Ленінскага раёна Мінска 18 ліпеня быў вынесены прысуд 41-гадоваму Віталю Станішэўскаму, абвінавачанаму ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Па матэрыялах абвінавачання, Станішэўскі ў адзін з вераснёскіх дзён прыехаў у гандлёвы цэнтр “Карона”. Убачыўшы шмат людзей з сімволікай далучыўся да іх, “разам з неўстаноўленнымі асобамі парушаў грамадскі парадак, непадпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікам міліцыі, выходзіў на праезную частку вуліц, выкрыкваў лозунгі і замінаў працы грамадскага транспарту... Затым, стоячы на праезнай частцы паміж галоўпаштамтам і гасцініцай “Мінск” сфатаграфаваўся на свой тэлефон".

У судзе Станішэўскі свае раней паказанні не пацвердзіў і паказаў, што сапраўды падпісаў падчас следства ўсе працэсуальныя дакументы, якія ёсць у справе, у тым ліку яўку з павіннай, паколькі невядомая асоба прысылала на тэлефон паведамленні, пагражала паведаміць у праваахоўныя органы аб здзейсненым ім злачынстве. А фотаздымак, маўляў, быў зроблены на тратуары.

Суд таксама выключыў з абвінавачвання ўказанне аб прычыненні “Мінскаўтатрансу” матэрыяльнай шкоды на суму 5 839 рублёў 65 капеек.

Віталю Станішэўскаму суд прызначыў абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Ягонае прозвішча ўнесенае ў спіс “Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства