viasna on patreon

Палітвязня Аляксея Кудасава, асуджанага да 11 гадоў калоніі, асудзілі па новай крымінальнай справе

2023 2023-08-12T08:18:50+0300 2023-08-12T08:18:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kudasov_8.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 11 жніўня вынеслі яшчэ адзін прысуд па палітычнай справе палітзняволенаму мінчуку Аляксею Кудасаву. Вясной 2022 года яго ўжо асудзілі да 11 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэка, у тым ліку за стварэнне телеграм-канала "Каскад". Аляксей ужо больш за год адбываў тэрмін у калоніі. Цяпер яго судзілі паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, здзейсненае паўторна). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Суддзя Вадзім Бобыраў прызначыў палітвязню сем гадоў калоніі. Шляхам частковага складання тэрмінаў да 11 гадоў дадалі яшчэ шэсць месяцаў зняволення.  

Аляксей Кудасаў
Аляксей Кудасаў

25-гадовага Аляксея затрымалі 1 ліпеня 2021 года ў Мінску. Яго асудзілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Прысуд вынесла суддзя Анастасія Папко. Але першы суд таксама праходзіў у закрытым рэжыме, але вядома, што судзілі хлопца, у тым ліку за стварэнне тэлеграм-канала "Каскад".

22 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Аляксея ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Тэрмін палітвязень адбываў у ваўкавыскай калоніі № 11, дзе яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар. 

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксей Фірдаўсавіч Кудасаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства