viasna on patreon

Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 11 палітычных зняволеных

2023 2023-08-08T17:20:38+0300 2023-08-08T18:22:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telegram.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

8 жніўня 2023г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Роберт Тампала, асуджаны па арт. 368 і 369 КК да 3 гадоў пазбаўлення волі;
  2. Аляксандр Баравік, асуджаны па арт. 369 КК за абразу Івана і Уладзіміра Кубраковых да 1 года пазбаўлення волі;
  3. Міхаіл Анціпаў, асуджаны па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўнай сімволікі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
  4. Дзмітрый Белямук, асуджаны па арт. 130, 368, 369 КК за каментары да 3 гадоў пазбаўлення волі;
  5. Вячаслаў Салодкі, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі;
  6. Аляксандр Маляўка, асуджаны па арт. 368 і 370 КК за абразу А. Лукашэнкі і знявагу дзяржаўных сімвалаў да 1 года 6 месяцаў пазбаўлення волі;
  7. Яўген Білаброўка, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі;
  8. Сяргей Гутарэнка, асуджаны па арт. 188 КК (паклёп) да пазбаўлення волі;
  9. Вячаслаў Родзін, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”), пачаў адбываць пакаранне;
  10. Эдуард Верамчук, асуджаны па арт. 369 і 368 КК за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі да 2 гадоў пазбаўлення волі;
  11. Дзмітрый Папкоў, асуджаны па арт. 367 і 368 КК за абразу і паклёп на А. Лукашэнку да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Роберта Тампалу, Аляксандра Баравіка, Міхаіла Анціпава, Дзмітрыя Белемука, Вячаслава Салодкага, Аляксандра Маляўку, Яўгена Білаброўку, Сяргея Гутарэнку, Вячаслава Родзіна, Эдуарда Верамчука, Дзмітрыя Папкова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі ПЭН;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства