viasna on patreon

Жыхарку Баранавічаў пакаралі арыштам за абразу Аляксандра Лукашэнкі

2023 2023-08-08T09:49:05+0300 2023-08-08T11:59:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 18 ліпеня пакараў арыштам на тры месяцы Вольгу Мацко, абвінаваціўшы яе ў абразе Аляксаандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Палітзняволеная Вольга Мацко спачатку была асуджаная паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 КаАП за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць", пасля гэтага на яе была заведзена крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. 10 красавіка 2023 года яе затрамалі і змясцілі ў СІЗА №6.

Паводле абвінавачання ёй у віну ставіцца тры фотаздымкі Лукашэнкі, якія яна размясціла ў адкрытым доступе на сваёй старонцы ў “Аднакласніках” напрыканцы 2020 і ў 2021 годзе: “у адкрытым доступе для ўсіх карыстальнікаў размясціла прагледжаныя ёю ў сетцы Інтэрнэт раней фатаграфіі з выявай А. Лукашэнкі, для наступнага ўспрымання нявызначаным колам асоб інфармацыі, якая размяшчаецца ёю. Не лічыла, што апублікаваныя выявы носяць абразлівы характар, якія прыніжаюць гонар і годнасць асобы ў непрыстойнай форме",

Суддзя Арцём Падалянец прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на тры месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства