viasna on patreon

Баранавічы: год калоніі за тое, што ў прысутнасці сілавікоў "публічна абразіў Лукашэнку"

2023 2023-08-02T17:07:04+0300 2023-08-02T17:34:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Стаў вядомы прысуд жыхару горада Баранавічы Вячаславу Салодкаму, абвінавачанаму ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.

Паводле матэрыялаў следства, Вячаслава абвінавацілі ў тым, што ён, нібыта ў нецвярозым стане ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі “выказваў фразы, якія зневажаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі".

Запісы з відэарэгістратараў міліцыянтаў пазней выкарыстоўваліся ў судзе як доказы вінаватасці Салодкага. Якімі менавіта словамі выказваўся Вячаслаў, не ўдакладняецца.

"Берасцейская вясна" знайшла пастанову Баранавіцкага суда на Вячаслава Салодкага ад 9 сакавіка 2023 года. У адміністрацыйным пратаколе было напісана, што “нецвярозы Салодкі нібыта паводзіў сябе задзірліва, размахваў рукамі, крычаў, чым наўмысна парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян», чым здзейсніў дробнае хуліганства (артыкул 19.1 КаАП). Суддзя Мікалай Кміта прысудзіў за гэта 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

За выказванні непахвальных слоў пра Лукашэнку суддзя Літвінчык прызначыла Салодкаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства