viasna on patreon

Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова асудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты ў 2020 годзе

2023 2023-07-30T15:28:59+0300 2023-07-30T15:30:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bankou02.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 28 ліпеня агучылі прысуд 52-гадоваму Мікалаю Банькову — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 года. Крымінальную справу разглядала суддзя Святлана Бандарэнка.

Мікалай Васільевіч Банькоў

Мікалай — былы выкладчык кафедры сувязі БДУІР. Гэтая кафедра прызначана для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Мужчыну затрымалі 18 студзеня 2023 года ў Мінску. Спачатку яму прызначылі арышт паводле адміністрацыйнага пратакола, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.

Мікалаю прад'явілі абвінавачванне па арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) за тры данаты, зробленыя ў жніўні 2020 года. Справу Мікалая пачалі разглядаць 24 ліпеня ў Мінгарсудзе. Ужо 28 ліпеня суддзя Святлана Бандарэнка прызнала Банькова вінаватым і прызначыла яму чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.


Падтрымайце Мікалая грашовымі пераводамі, пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі, а таксама лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Мікалай Васільевіч Банькоў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства