viasna on patreon

Жыхара Бабруйска пакаралі вялікім тэрмінам зняволення за данаты ў крыптавалюце

2023 2023-07-25T19:09:51+0300 2023-07-25T19:15:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Слук

Дзмітрый Слук

Уступіў у законную сілу прысуд 35-гадоваму жыхару Бабруйска Дзмітрыю Слуку, абвінавачанаму 4 ліпеня ў фінанасаванні тэрарыстычнай дзейнасці паводле ч.1 арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса. Справа разглядалася ў судзе Заводскага раёна Мінска.

Працэс вёў суддзя Дзмітрый Астапенка.

Як устаноўлена ў ходзе судовага следства, Дзмітрый Слук, “20 жніўня 2021 года, будучы дасведчаным аб тэрарыстычнай накіраванасці дзейнасці, ажыццявіў яе фінансаванне. У прыватнасці, ён перавёў крыптавалюту на віртуальны кашалёк дадзенай арганізацыі ў суме эквівалентнай 2 160 даляраў ЗША, што на момант здзяйснення злачынства склала не менш за 5,4 тыс.рублёў".

Палітзняволены Дзмітрый Слук быў затрыманы 10 лютага 2023 года. Пасля 10 сутак ў ІЧУ на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА-1 Мінска.

16 сакавіка яго прозвішча было дададзена ў спіс "Асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Суд прызначыў  пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін восем гадоў і шэсць месяцаў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў).

Дзмітрый Слук не абскарджваў жорсткі прысуд і неўзабаве будзе этапаваны для адбыцця пакарання ў адну з беларускіх калоній.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства