viasna on patreon

Музыку Мікіту Найдзёнава асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе на тры гады "хатняй хіміі"

2023 2023-07-25T08:46:32+0300 2023-07-25T08:46:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikita-naidzionau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна 19 ліпеня асудзілі палітзняволенага Мікіту Найдзёнава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. 

mikita-naidzionau.jpg
Мікіта Найдзёнаў

Як паведаміла "Радыё Свабода", суддзя Марына Клімчук прызначыла Мікіту тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Музыку вызвалілі з-пад варты ў зале суда. 

Палітвязня затрымалі 25 сакавіка. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Мікіта — былы фронтмен гурту Hurma, а таксама аўтар тэкстаў шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства