viasna on patreon

Па пратэсных артыкулах судзяць гарадзенца, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь

2023 2023-07-24T09:28:18+0300 2023-07-24T09:28:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miakeka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Мякека

Міхаіл Мякека

Гродзенскі абласны суд 24 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы Міхаіла Мякекі, якога абвінавачваюць па шэрагу пратэсных артыкулаў. Гэта – распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 2 арт. 366 КК), паклёп ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК).

Справу будзе разглядаць суддзя Віктар Сянько.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 30-гадовы Міхаіл Мякека жыў і працаваў у Польшчы паўтара гады і вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы напрыканцы лістапада 2022 года.

 Па версіі сілавікоў, менавіта ў Польшчы ён зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Таксама ён нібыта пісаў паведамленні з пагрозамі сілавікам.  

У чэрвені Міхаіла Мякеку  дадалі ў «тэрарыстычны спіс», які публікуе КДБ,  разам з актывістам Паўлам Белавусам і журналістам Дзмітрыем Семчанкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства