viasna on patreon

Мужчыну асудзілі на год калоніі за інтэрнэт-каментар у бок міністра МУС і яго сына міліцыянта

2023 2023-07-17T17:31:29+0300 2023-07-17T17:36:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kubrakovy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 15 траўня асудзілі Аляксандра Баравіка паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Аляксандру адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

kubrakovy.jpg
Міністр унутраных спраў Іван Уладзіміравіч Кубракоў (злева) і намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС, начальнік крымінальнай міліцыі Уладзімір Іванавіч Кубракоў (справа)

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён, па меркаванні суда, пакінуў абразлівы каментар у Тэлеграме ў бок міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і намесніка начальніка УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, начальніка крымінальнай міліцыі Уладзіміра Кубракова. Аляксандр цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Да суда мужчына знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам. Пасля абвяшчэння прысуду яго ўзялі пад варту ў зале суда.

Аляксандр Баравік мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця. Працуе сталяром-станочнікам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства