viasna on patreon

За "экстрэмізм" судзяць гамельчука, які спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву

2023 2023-07-14T08:54:23+0300 2023-07-14T13:27:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zalatareuski-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Залатарэўскі

Віктар Залатарэўскі

У Гомельскім абласным судзе 14 ліпеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітвязня Віктара Залатарэўскага, якога абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК).

Справу прызначылі разглядаць суддзю Алега Харошку.

28-гадовага гамельчука Віктара Залатарэўскага затрымалі 3 сакавіка 2023 года каля вёскі Воранава Гродзенскай вобласці,  калі ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі выяўленыя падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі "экстрэмісцкімі".

Да суда Залатарэўскі ўтрымліваўся ў СІЗА г. Гродна.

Як атрымалася высветліць MAYDAY.TEAM, мужчына напачатку быў адміністрацыйна арыштаваны па арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Але 10 сакавіка, у дзень вызвалення, яму былі выстаўленыя абвінавачванні па падазрэнні ў злычынстве, прадугледжаным паводле арт. 361-1 і арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за нібыта рэгістрацыю ў плане "Перамога".

Вядома, што да падзей сакавіка мужчына працаваў у Мінску ў адной з дзяржаўных арганізацый і пражываў у інтэрнаце. Пасля затрымання быў адтуль звольнены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства