viasna on patreon

Два гады "хіміі" прызначылі пінчуку за каментар пра Лукашэнку пад пастом пра завышаныя кошты на лекі

2023 2023-07-05T12:38:51+0300 2023-07-05T12:40:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе горада Пінска і Пінскага раёна 19 чэрвеня да двух гадоў "хіміі" за каментар пра Лукашэнку пад пастом у "Аднакласніках" аб завышаных коштах на лекі асудзілі цесляра-бетоншчыка Руслана Шукалу. Суддзя Яўгенія Мельнік прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).

Суд Пінскага раёна і горада Пінска
Суд Пінскага раёна і горада Пінска

Паводле версіі абвінавачвання, Руслан Шукала 19 красавіка 2022 года, "маючы намер і мэту на прыніжэнне гонару і годнасці ў непрыстойнай форме Аляксандра Лукашэнкі", у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пасля прагляду публікацыі ў выглядзе малюнка Лукашэнкі з тэкстам, які змяшчаецца над ім, размясціў для публічнага агляду ў адкрытай публічнай супольнасці нецэнзурны каментар у дачыненні да яго.

Мужчына ў судовым пасяджэнні сваю віну прызнаў цалкам.

На судзе Руслан шукала распавёў, што ў красавіку 2022 года, праглядаючы стужку навін у сацыяльнай сетцы "Аднакласніках", убачыў публікацыю з выявай Лукашэнкі, пад якім быў тэкст аб завышаных цэнах на лекавыя прэпараты. Паддаўшыся эмоцыям, ён пакінуў каментар абразлівага характару ў яго адрас. Разумее, што пакінуты ім каментар прыніжае гонар і годнасць асобы Лукашэнкі, пра тое, што гэты каментар маглі бачыць і іншыя карыстальнікі, не задумваўся. Аб тым, што здарылася, вельмі шкадуе.

У выніку суддзя Яўгенія Мельнік прызначыла пінчуку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") тэрмінам на два гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства