viasna on patreon

За падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне асудзілі жыхара Астравеччыны

2023 2023-07-04T16:05:13+0300 2023-07-05T10:23:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jakimau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Якімаў.

Васіль Якімаў.

Гродзенскі абласны суд 23 чэрвеня вынес прысуд 23-гадоваму жыхару Астравецкага раёна Васілю Якімаву паводле артыкула "аб падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеных фармаваннях у замежнай дзяржаве" (ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Васіль Скок. Судовы працэс пачаўся 19 чэрвеня.

Да затрымання юнак працаваў кіроўцам фуры, раней скончыў ПТВ у Ашмянах на прафесію кіроўцы. 

Як паведамляе сайт Генпракуратуры, Якімаў з красавіка па лістапад 2022 года выказаў жаданне, а затым акрэсліў намер уступіць у адно з падраздзяленняў батальёна імя Кастуся Каліноўскага.

Менавіта таму ён нібыта прадаставіў свае персанальныя дадзеныя для прыёму ва ўзброенае фарміраванне. Адначасова ажыццяўляў збор інфармацыі аб месцах набыцця ваеннай амуніцыі, абмундзіравання і іншай экіпіроўкі для выкарыстання ва ўмовах баявых дзеянняў.

Свае намеры Васіль не паспеў рэалізаваць, паколькі яго затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Судовая калегія па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства